Люк, я твой тата. А дзе ён, мой тата?
Я, у якога заўжды з краю хата.
Быў гадаванцам матулі з бабуляй.
Тое, што мелі, у тое абулі.
Тое, што мелі, з таго і кармілі.
Не, я не скарджуся, ты не падумай.
Дайце мне іншае - дык не пайду.
Толькі цябе так і не замянілі.
Не замянілі.
Быў ні сваім ні чужым - анічыйным.
Уноч сыходзіў да іншай жанчыны,
потым праз тыдзень вяртаўся дадому,
што там з табою было - невядома.
Люк, я твой тата. А дзе ён, мой тата?
Знік ды зляцеў у невядомыя штаты.
У невядомыя штаты.
Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?
Сам навучыўся, як трэба галіцца,
у мамы пытаўся, дзе б не памыліцца,
а мне ж патрэбна было так нямнога:
толькі бацькоўскага слова якога.
Люк, я твой тата. А дзе ён, мой тата?
У спадчыну мне перайшла твая хата,
дзе я не жыў аніводнае ночы.
Я ўжо не помню амаль твае вочы.
Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?
Хто навучыў мяне ўсяму? Усяму.
Пэўна, не ты, скажы, чаму? Чаму?